Ваенны камісарыят – першая прыступка, з якой пачынаецца для кожнага сапраўднага мужчыны яго адказная і ганаровая місія – быць абаронцам Айчыны

Общество

Падпалкоўнік Юрый Вітальевіч НАХАЙ займае пасаду начальніка адасобленай групы ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў. Пад яго кіраўніцтвам вядзецца ўлікова-прызыўная і мабілізацыйная работа. Зараз на Валожыншчыне пражываюць да 7000 ваеннаабавязаных асоб, амаль тысяча юнакоў рыхтуюцца ў бліжэйшы час стаць салдатамі тэрміновай службы.

Ваенны камісарыят – першая прыступка, з якой пачынаецца для кожнага сапраўднага мужчыны яго адказная і ганаровая місія – быць абаронцам Айчыны. Цесна супрацоўнічаюць з ваенкаматам і тыя, хто свой прафесійны выбар зрабіў на карысць ваеннай кар’еры. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз афіцэраў” заўсёды гатова далучыцца да выхаваўчага працэсу будучых воінаў.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий