Напярэдадні свята мы наведалі 153‑ю асобную радыётэхнічную брыгаду асобага прызначэння

Официально

Служба ваенных разведчыкаў ва ўспрыманні людзей заўсёды была агорнута арэолам загадкавасці. Не дзіўна – яны першымі атрымліваюць важную і актуальную інфармацыю. А такая разнавіднасць гэтай дзейнасці, як радыёразведка, увогуле пашырае поле для фантазіі тых, хто знаёмы з ёй толькі па інфармацыі ў прэсе.

    Для людзей на фотаздымках – прафесійных, адданых адказнай і адначасова цікавай службе – гэта паўсядзённая праца з цяжкасцямі і дасягненнямі, выпрабаваннямі і імгненнямі поспеху.

 Для намесніка начальніка вузла па ідэалагічнай рабоце старшага лейтэнанта Руслана Леанідавіча ПАЛЕШЧУКА і старшага памочніка начальніка аддзялення ідэалагічнай работы Вадзіма Ігаравіча ЦЕМАШКЕВІЧА адной з галоўных задач з’яўляецца дапамога навабранцам у перыяд асваення салдацкіх навыкаў. Яны ж суправаджаюць іх на ўсім шляху службы з мэтай выхавання ў новага пакалення ваеннаслужачых важнейшых якасцей асобы – пачуцця адказнасці за абарону сваёй Радзімы, гонар за яе гісторыю, а таксама за воінскую часць, у якой  пашанцавала служыць. З гэтай прычыны заняткі па палітычнай падрыхтоўцы часта праходзяць у пакоі Баявой славы брыгады.

Р.-Л.-Паляшчук,-В.-І.-Цемашкевіч

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Начальнік вузла сувязі Аляксей Аляксандравіч ВУГЛЯНІЦА з падначаленымі падчас падрыхтоўкі да святкавання галоўнага свята вайскоўцаў правялі сход. Старшым лейтэнантам разам з малодшымі камандзірамі – сяржантамі і малодшымі сяржантамі Дзмітрыем МЫСЬКО, Алікам БАРАНАВЫМ, Эрнэстам МАКАРАНКАМ, Аляксандрам ЦЕНЦЯРОЎСКІМ, Вадзімам АНДРУШКЕВІЧАМ, Яўгенам ЧАРНОВЫМ распрацаваны планы святочных мерапрыемстваў, што пройдуць з удзелам ваеннаслужачых тэрміновай службы.

А.-А.-Вугляніца,-Д.-Мысько-і-інш.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий