Вайсковы тэлетайп

Общество

    Люты для вайскоўцаў традыцыйна насычаны рознымі цікавымі падзеямі ў культурным і спартыўным жыцці брыгады.

Падведзены вынікі работы бібліятэкі часці. Лепшымі чытачамі, што актыўна карыстаюцца кніжным фондам, сталі афіцэры Аляксей Пагода, Аляксандр Рыбак і Павел Кобзараў, а таксама салдаты тэрміновай службы Уладзімір Гутар, Аляксей Афанасьеў, Андрэй Зямлянскі, Міхаіл Чарняк, Сяргей Зянько і Станіслаў Мелянтовіч.

У пачатку месяца прадстаўнікі брыгады прымалі ўдзел у спаборніцтвах па гіравым спорце сярод воінскіх часцей рэспублікі. Вынік – 7-е месца сярод 18 каманд. З добрым вынікам прайшлі і спаборніцтвы па рукапашным баі.

14 лютага ваеннаслужачыя выступалі ў канцэртнай праграме, што ладзілася ў РЦК.

Заўтра, 22 лютага, прадстаўнікі часці прымуць удзел у спартландыі, якая пройдзе ў Дорскай школе.

З актыўным удзелам ваенных адбудзецца святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны ў РЦК.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий