Другая ў рэйтынгу

2574

    “Белавія” апярэдзіла Lufthansa і KLM у рэйтынгу авіякампаній расійскага Forbes.

Як растлумачвае расійскі Forbes на сваім сайце, рэйтынг авіяперавозчыкаў складаўся ўпершыню. “Сэрвіс у расійскім небе, які прадастаўляецца замежнымі кампаніямі, некалькі месяцаў вывучалі эксперты агенцтва “Авіяпорт”, а тарыфную палітыку спецыяльна для Forbes прааналізаваў метапошукавік Aviasales. Такім чынам мы параўналі некалькі замежных авіякампаній па суадносінах цана/якасць”, – растлумачылі ў часопісе.

На другім месцы апынуўся беларускі перавозчык “Белавія”, уступіўшы толькі авіякампаніі Emirates. Таксама ў тройку ўвайшоў польскі Lot. Lufthansa. KLM і Air France засталіся ззаду.

У часопісе растлумачылі, што для ацэнкі якасці авіякампаній за аснову былі ўзяты вынікі даследавання “Сэрвіс у расійскім небе” агенцтва “Авіяпорт”. Пад выглядам тайных пасажыраў эксперты агенцтва праверылі ўзровень абслугоўвання авіякампаній на ўсіх этапах: ад куплі білета да выхаду з самалёта пасля пералёту. За час даследавання выканана больш як 80 палётаў сумарнай працягласцю больш за 15 сутак.

Для ацэнкі цэнавай палітыкі расійскі метапошукавік авіябілетаў Aviasales прааналізаваў продажы адабраных авіякампаній за 11 месяцаў 2016 года прыкладна на 500 рэйсаў і па кожным рэйсе вывеў сярэдні чэк аднаго дарослага пасажыра.

“Белавія” з’яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы па 49 маршрутах 27 краін Еўропы, СНД і Азіі.

Па матэрыялах БелТА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars