Прайшло пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама

Общество

    21 лютага ў Стоўбцах прайшло пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама. На ёй былі падведзены вынікі работы за мінулы год, акрэслены актуальныя задачы на бліжэйшую перспектыву.

    Намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Іванавіч Сірэнка ўручыў узнагароды лепшым работнікам. Атрымала ганаровы дыплом і наша зямлячка – кіраўнік узорнага калектыву “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Лізавета Станіславаўна Пятроўская. “Вянок” прызнаны лепшым у абласным конкурсе “Творчы алімп Міншчыны” ў намінацыі “Мастацкая самадзейнасць”.

Л.-С.-Пятроўская-Фота-1

Л.-С.-Пятроўская-Фота-2

Ірына ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий