Жывёлагадоўчая ферма “Даўбені” СГУ “Бабровічы”

Официально

    За сваю журналісцкую біяграфію я пабывала на многіх жывёлагадоўчых аб’ектах нашага раёна. Скажу без перабольшання: ферма “Даўбені” СГУ “Бабровічы” выйгрышна адрозніваецца ад астатніх. Невыпадкова, што і людзі, якіх я сустрэла тут, з любоўю і павагай расказваюць пра сваю прафесію і пры гэтым не скардзяцца на фізічныя нагрузкі. Магчыма, таму, што праца даглядчыкаў тут максімальна механізаваная. Напрыклад, па прасторных шырокіх радах вулічнай міні-фермы, дзе стаяць 140 пластыкавых домікаў для маладняку, рухаецца спецыяльнае “малочнае таксі”. Сырадой у гэтым цыліндрычным агрэгаце пастэрызуецца, награецца да 38 градусаў, а затым парцыённа раздаецца малым цяляткам ва ўзросце ад нараджэння да двух месяцаў. Даглядаюць маладняк руплівыя жывёлаводкі Наталля Уладзіміраўна КАЛУГІНА і Алена Леанідаўна АРЦЁМАВА.

Н.-У.-Калугіна-і-А.-Л.-Арцёмава-Фота-1

Н.-У.-Калугіна-і-А.-Л.-Арцёмава-Фота-2

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий