Праца пад апладысменты

Праца-пад-апладысменты,-тэкстоўка-М.-Дзярнейка-і-Б.-Нюшкова

Падвядзенне вынікаў работы за год патрабуе аб’ектыўнасці і аналізу, а таксама прымушае хвалявацца нават пры самым удалым раскладзе. Здавалася б, чаго перажываць нашым работнікам культуры, калі яны даўно забыліся, што такое правалы ў рабоце? А, між тым, ім даводзіцца ўзважваць суадносіны станоўчых і адмоўных момантаў сваёй дзейнасці, указваць на хібы, разважаць над іх пераадольваннем. Усё гэта і прагучала на справаздачным сходзе на мінулым тыдні.

У ганаровы прэзідыум мерапрыемства былі запрошаны намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік, начальнік аддзела сям’і і па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Святлана Анатольеўна Кісель, кіраўнікі асноўных падраздзяленняў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Старт сходу даў даклад Вікенція Мікалаевіча Адамовіча.

Хоць і гаворыцца, што праверыць гармонію алгебрай немагчыма, але лічбы і факты часам могуць быць больш красамоўнымі, чым эпітэты і метафары. Не без праблем, але культработнікі навучыліся зарабляць грошы. Так, установамі культуры аказваецца насельніцтву 59 відаў платных паслуг. Паступленні ад танцавальных вечароў і дыскатэк склалі 17080 рублёў, платныя канцэрты – 27570 рублёў, ад правядзення святочных мерапрыемстваў – 28000 рублёў, платныя гурткі – 350 рублёў, ад правядзення выстаў, пракату, більярда, карыстання атракцыёнамі – 7790 рублёў. Самыя вялікія даходы атрымаў Бабровіцкі культурна-сацыяльны цэнтр – 36900 рублёў.

У раёне закладзены трывалы фундамент для таго, каб праграмы, над якімі працуе аддзел культуры, былі выкананы. Гэта Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі”, абласныя – “Кадры 2016-2020”, па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб. Сёлета пачаў дзейнічаць “Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь”, накіраваны на захаванне і развіццё народнай творчасці, якаснае паляпшэнне культурна-масавага абслугоўвання насельніцтва, фарміраванне здаровага ладу жыцця, забеспячэнне культурных і інфармацыйных запытаў насельніцтва і арганізацыю паўнацэннага адпачынку. У раёне працуюць 36 разнапрофільных устаноў культуры, у іх ліку: 16 бібліятэк, 14 клубаў, 4 установы дадатковай адукацыі, 2 музеі, аўтаклуб і бібліёбус. Усе падраздзяленні маюць вышэйшы статус. У галіне культуры працуюць 337 чалавек, 253 – на пасадах кіраўнікоў і спецыялістаў, з іх 78 працэнтаў маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Ідэалогія і культура – гэта тыя франты, без перамогі на якіх немагчыма кансалідацыя грамадства і нават само дзяржаўнае функцыянаванне. С. А. Кісель дала высокую ацэнку рабоце раённага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і  па справах моладзі. Асабліва за ўклад у такія палітычныя кампаніі, як выбары самых розных узроўняў.

Валожыншчына даўно заваявала пазіцыю рэгіёну з высокім культурным патэнцыялам. Такім людзям, як Лізавета Пятроўская, Валерый Мазура, Тамара Каляда, мастацкім калектывам “Гасцінец”, “Крона”, “Вянок”, “Дубінскія фанабэры”, ансамблям з Ракаўскай школы мастацтваў апладзіруюць не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі.

Да драбніц раскрыла ўсю “кухню” прыгатавання і рэалізацыі прадуктаў пад назвай “канцэрт” і “мастацкая падтрымка раённых свят і ўрачыстасцей” дырэктар раённага цэнтра культуры Алена Іванаўна Конаўка. Клубнымі ўстановамі раёна летась праведзена 1679 разнастайных мерапрыемстваў. Таксама гледачы не мелі недахопу ў сустрэчах з прафесійнымі майстрамі сцэны. Яшчэ больш энтузіязму выклікае той факт, што свае сілы ў творчасці актыўна спрабуюць артысты-аматары з розных працоўных калектываў. Гэта даказалі агляды-конкурсы “Роднаму краю славу спяваю”, “Новыя імёны Беларусі”, да якіх людзі старанна рыхтаваліся і якія прайшлі на высокім узроўні.

Як слушна зазначыла А. І. Конаўка, прафесію культработніка таксама можна аднесці да катэгорыі тых, дзе памыляцца – недапушчальна, бо на біс паўтараюцца толькі выступленні, якія знайшлі дарогу да душы гледача. Сапсаваны нумар рэабілітаваць без сур’ёзнай перапрацоўкі немагчыма.

Аб тым, як ідуць справы ў дзіцячых школах мастацтваў, расказала Валянціна Мечыславаўна Андрыеўская. Акрамя пераліку шматлікіх дасягненняў на конкурсах, ёй было сказана, што ў мінулым годзе гэтыя ўстановы набылі неабходныя музычныя інструменты, былі адрамантаваны класы і іншыя памяшканні. Такім чынам установы атрымалі ўсё, што патрабавалася.

Прыемна гаварыць аб тым, што ўстановам культуры раёна ёсць чым ганарыцца, ёсць яркія асобы, якія, падобна маякам у бязмежным моры, паказваюць правільныя кірункі. Адзін з такіх арыенціраў – Лізавета Станіславаўна Пятроўская. Вельмі сімвалічна, што ў Год культуры яна атрымала высокую ўзнагароду – медаль Францыска Скарыны.

У творчым асяроддзі раёна выкрышталізавалася моцнае ядро з людзей таленавітых, самабытных, крэатыўных, якія імкнуцца сказаць сваё слова ў мастацтве. Фальклор і джаз, танцы і народныя промыслы маюць сваіх прыхільнікаў у раёне, паспяхова развіваюцца, за што работнікі культуры заслугоўваюць шчырых слоў падзякі, пажадання і надалей такога ж плёну, а прадстаўнікам іншых сфер дзейнасці – старацца гэтак жа праслаўляць Валожыншчыну сваімі дасягненнямі.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара
Праца-пад-апладысменты

Праца-пад-апладысменты,-тэкстоўка-М.-Дзярнейка-і-Б.-Нюшкова

    Падзяку за працу атрымалі не толькі аксакалы культурнай нівы раёна, але і маладыя спецыялісты. Сярод іх – работнікі Івянецкага дома культуры Марына ДЗЯРНЕЙКА і Бажэна НЮШКОВА.

 Праца-пад-апладысменты,-тэкстоўка-А.-К.-Каравайская

Плённым аказаўся мінулы год для дырэктара ДУА “Вішнеўская школа мастацтваў” Алены Каматаўны КАРАВАЙСКАЙ. Педагагічны калектыў установы і іх выхаванцы ўшаноўвалі сваіх славутых землякоў: Фердынанда Рушчыца, святара Уладзіслава Чарняўскага, прымалі ўдзел у конкурсах, рыхтавалі канцэртныя нумары, ладзілі ўрачыстасці.

    За творчую працу, выхаванне падрастаючага пакалення А. К. Каравайская ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars