З гонарам нёс службу

З-гонарам-нёс-службу

    У Валожынскім аддзяленні аховы поўным ходам ідзе падрыхтоўка да свята. Каб разам з калектывам абмеркаваць мерапрыемствы, што запланаваны да значнай даты, у аддзяленне завітаў ветэран Валожынскага РАУС і службы аховы Іван Сямёнавіч ЧЭПІК. У 1975 годзе ён быў пераведзены ў Валожынскі раён са Старых Дарог. Начальнікам аддзялення былы маёр міліцыі праслужыў 22 гады.

Нарадзіўся Іван сямёнавіч Чэпік у сялянскай сям’і, дзе гадаваліся 4 сыны. Хлапчуком марыў аб адукацыі інжынера, таму пасля школы паступіў у Мінскі тэхнікум сувязі. Аб магчымай рэалізацыі сваіх здольнасцей у сілавых структурах задумаўся падчас праходжання службы ў арміі. У падраздзяленнях сувязі Казахстана і Беларусі навучаў навабранцаў рабоце з тэхнікай. Пасля звальнення працаваў электрамеханікам на тэлефоннай станцыі. У гэты час ажыццявіў юначую мару – паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Старэйшы брат ужо тады насіў міліцэйскія пагоны. Менавіта ён натхніў малодшага сваяка паступіць на службу ў РАУС. Інжынерны вопыт і чалавечыя якасці маладога чалавека былі ацэнены. І. С. Чэпіка прынялі на службу старшым інспектарам аховы. Пазней стаў начальнікам пункта цэнтралізаванага нагляду, затым быў пераведзены начальнікам аддзялення аховы ў Валожынскі раён. На гэтай пасадзе працаваў да выхаду на заслужаны адпачынак.

Былыя падначаленыя і зараз успамінаюць, як лёгка служылася пад кіраўніцтвам разумнага, справядлівага чалавека, патрабавальнага і мудрага афіцэра. Прафесійны інжынер, ён дакладна валодаў тэхнічнымі пытаннямі, а прыроджаная інтэлігентнасць і камунікабельнасць спрыялі згуртаванню калектыву і выдатным паказчыкам работы. Сёння ён з задавальненнем дзеліцца сваім вопытам з маладымі супрацоўнікамі.

Іван Сямёнавіч разам з жонкай Марыяй Пятроўнай выхаваў дваіх дзяцей. Сын, як і бацька, выбраў жыццё ў пагонах – скончыў Акадэмію міліцыі, дачка, услед за маці (вядомым на Валожыншчыне педагогам), стала настаўнікам. У будучым годзе сямейнай пары Чэпік споўніцца 50 гадоў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 З-гонарам-нёс-службу

    Святлана Станіславаўна ВАСІЛЕЎСКАЯ – спецыяліст па кадрах, Дзяніс Войцехавіч ПАЧЫКОЎСКІ – начальнік Валожынскага аддзялення Дэпартамента аховы, Максім Віктаравіч КЛІМКОЎ – супрацоўнік узвода міліцыі, Іван Сямёнавіч ЧЭПІК – ветэран службы, Яўген Валер’евіч ЕЛІЗАРАЎ – камандзір аддзялення групы затрымання, Пётр Іванавіч ЖЫЛЕВІЧ – старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы, Ларыса Вікенцьеўна САЛАЎЦОВА – галоўны бухгалтар, Таццяна Рыгораўна ЛЯШКЕВІЧ – старшы інспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars