Новая турыстычная распрацоўка

3-20-2016

    На выставе “Прафтур-2017”, якая праходзіла ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у лютым, прадпрыемства “Беларустурыст” прадэманстравала новы, адзіны ў краіне каталог падзейнага турызму. У ім – усе цікавыя фестывалі, тэматычныя святы, конкурсы, выставы, што праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Гэта другая прафсаюзная турыстычная выстава. Сёлета, акрамя экскурсійнага, гасцям і наведвальнікам прадставілі прамысловы, спартыўны, навукова-пазнавальны, медыцынскі і падзейны турызм.

Падобныя выставы прызваны прадэманстраваць турыстычныя рэсурсы краіны, пашырыць магчымасці адпачынку і аздараўлення членаў працоўных калектываў. Такія прапановы цікавыя не толькі нашым грамадзянам, але і замежным гасцям. Гэта паспрыяе паляпшэнню турыстычнай прывабнасці нашай краіны для іншаземцаў, дасць прыток інвестыцый, прастымулюе развіццё інфраструктуры і актывізуе стварэнне новых працоўных месцаў.

Прафсаюзны тураператар сумесна з партнёрамі прэзентуе каля тысячы самых цікавых маршрутаў. Пры гэтым па многіх напрамках для членаў прафсаюза прадугледжаны скідкі ў 25%. У “Беларустурысце” паведамілі: калі ў мінулым годзе тут маглі даць скідку толькі на туры па Беларусі, то сёння, дзякуючы дамоўленасцям з партнёрамі з іншых краін, яны прадугледжаны і на замежныя туры.

На выставе быў таксама прэзентаваны новы сумесны праект турысцка-экскурсійнага ўнітарнага прадпрыемства “Беларустурыст” і канцэрна “Беллегпрам” па папулярызацыі айчынных брэндаў: гасцінічны нумар, дзе ўсе прадметы інтэр’ера – ад мэблі і да хатняга тэкстылю – выкананы з натуральных матэрыялаў беларускіх вытворцаў. Дарэчы, у гасцініцах “Беларустурыста” ўжо прымаюць гасцей “Замкавыя нумары”, убранне якіх выканана ў стылі княжацкіх пакояў.

Вераніка ЗАГОРСКАЯ,

старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars