Тэлефон міліцыі – 102

Закон и порядок

ЦЫГАНКА-ГАНДЛЯРКА

У вёсцы Шапавалы асоба цыганскай нацыянальнасці ўвайшла ў давер да пенсіянеркі і прадала ёй па завышанай цане камплект пасцельнай бялізны. Гандлярка сказала гаспадыні, што гэты камплект для яе купілі дачка і ўнучка, якія пражываюць у іншай мясцовасці, менавіта па іх просьбе прывезла яна бялізну і загадала за дастаўку заплаціць 130 рублёў. Супрацоўнікамі РАУС выяўлена, што цыганка займаецца незаконным гандлем адна і перамяшчаецца на аўтамабілі “Аўдзі” белага колеру.

ПРЫХІЛЬНІКІ ІНТЭРНЭТУ

Узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да двух жыхароў райцэнтра 1989 і 1994 гадоў нараджэння – актыўных карыстальнікаў сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”. Яны праз мабільныя тэлефоны, падключаныя да глабальнай сеткі Інтэрнэт, у раздзелах агульнадаступнага акаўнта сваіх уліковых запісаў размясцілі для свабоднага прагляду і капіравання ўсімі жадаючымі відэафайлы, якія забаронены экспертнай камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці.

НЕСПАДЗЯВАНЫ ВЫНІК

У Ракаве ў ноч на 22 лютага жыхарку Мінска, студэнтку 1-га курса БНТУ пабіў знаёмы, у выніку чаго яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму. У стане алкагольнага ап’янення жыхар вёскі Паморшчына, які часова не працуе, у 4 гадзіны ночы знаходзіўся на вуліцы Паштовай, дзе схапіў пацярпелую абедзвюма рукамі за шыю і пагражаў ёй пазбаўленнем жыцця.

АВАРЫЯ КАЛЯ РАКАВА

У сярэдзіне лютага ў цёмны час сутак на пад’ездзе да Ракава з боку Валожына адбылася аварыя. Кіроўца аўтамабіля “ВАЗ-21053” пры павароце на лева не ўступіла дарогу сустрэчнай аўтамашыне “Фольксваген Крафтар Луидор”. У выніку сутыкнення пасажырка, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні “ВАЗ-21053” атрымала цялесныя пашкоджанні ў выглядзе чэрапна-мазгавой траўмы, пералому касцей таза і правага сцягна, гематомы левага вока. Яна была шпіталізавана ў абласную клінічную бальніцу.

ПАЦЯГНУЛА НА ЧУЖОЕ

Апошнім часам усё большай папулярнасцю карыстаецца ў зладзеяў электраінструмент. У вёсцы Бузуны з дома, які яшчэ будуецца, былі выкрадзены 2 “балгаркі”, 2 перфаратары, 2 шрубавёрты, аптычны невелір, пушка ацяпляльная на агульную суму 2112 рублёў. З дачнага дома каля вёскі Кіявец невядомы выкраў тэлевізар, бензакасілку, ручны трымер, чым прычыніў шкоду больш чым на 2220 рублёў. У вёсцы Выганічы з гаспадарчай пабудовы скрадзены шрубавёрт і тарцовачная плітка на агульную суму каля 400 рублёў.

Не абышлі зладзеі сваёй увагай ФАК, які знаходзіцца на вуліцы Партызанскай райцэнтра. З будаўнічай пляцоўкі выкралі неглазураваную плітку двух відаў на суму больш за 650 рублёў.

НЕ РАЗЛІЧЫЎ СІЛЫ

На вуліцы Я. Коласа райцэнтра супрацоўнікам ДАІ быў затрыманы вадзіцель “Пежо”, жыхар Валожына. Пры праверцы ў яго былі выяўлены прыкметы алкагольнага ап’янення, інспектар вырашыў даставіць правапарушальніка на медыцынскі агляд у раённую бальніцу. Пасажыр паспрабаваў пакінуць службовы аўтамабіль, у сувязі з гэтым інспектар заблакіраваў заднія дзверы. Тады зламыснік зламаў ручку. Прыйшлося прымяніць сілу.

Матэрыял па міліцэйскіх зводках

падрыхтавала Анжэла РАДЫНА

 



Добавить комментарий