Масленіца прыйшла, радасць людзям прынясла!

Масленіца-прыйшла-1

    У мінулую нядзелю зіма зрабіла яшчэ адну спробу адстаяць свае пазіцыі, аднак густы снегапад не перашкодзіў выхадному дню стаць па-сапраўднаму святочным – у Валожыне сустракалі Масленіцу.

Усе атрыбуты традыцыйнага святочнага гуляння змаглі назіраць наведвальнікі гарадскога рынку. Супрацоўнікі райспажыўтаварыства частавалі жадаючых стравамі нацыянальнай кухні, не абышлося і без абавязковых на любым масавым свяце шашлыкоў. Аднак на першы план выйшаў прысмак, што, згодна з народнай абраднасцю, сімвалізуе сонца – гарачыя, смачныя, румяныя бліны яшчэ да пачатку асноўнай дзеі радавалі гараджан, даючы магчымасць сагрэцца і падсілкавацца.

А пасля… Гучала музыка, народны гурт “Журавінка” Івянецкага ГПДК выконваў вяснянкі, здзіўлялі сваім майстэрствам салісты і гурт “Сваякі” РЦК, плакала і прасілася, каб не праганялі, Зіма, адбыўся ўрачысты выхад Вясны… Работнікі культуры, як кажуць, перасягнулі сябе ў жаданні стварыць валожынцам, стомленым чаканнем цёплых і сонечных дзён, цудоўны настрой. У выніку і дзетвара, і моладзь, і сталыя людзі з ахвотай станавіліся ў карагод, прымалі ўдзел у гульнях, з энтузіязмам танцавалі пад цудоўны вакал Аляксандра Сабалеўскага, што па запрашэнні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі стаў госцем святочнай праграмы.

Вясёлы гоман ля гандлёвых радоў звярнуў на сябе ўвагу жыхароў бліжэйшых дамоў, падцягнуліся ў эпіцэнтр свята і прыхаджане царквы, якія высыпалі на вуліцы Валожына пасля заканчэння набажэнства. Многія аматары завіталі на свята мэтанакіравана – на рынку было людна і весела. Безліч снежных матылёў, што кружылі ў гэты дзень над горадам, не толькі не сапсавалі настрой удзельнікам масленіцы, але ў нейкім сэнсе падкрэслілі ўрачыстасць моманту перадачы паўнамоцтваў ад зімы, якая затрымалася ў нас у гасцях, доўгачаканай вясне.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Масленіца-прыйшла-1

Масленіца-прыйшла-2

Масленіца-прыйшла-3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars