Ад усёй душы віншуем вас са 100-годдзем беларускай міліцыі.
Абараняючы гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь правы, свабоды і жыццё грамадзян, вы ўносіце важкі ўклад у забеспячэнне правапарадку і сацыяльна-палітычнай стабільнасці грамадства.
Вы ўвасабляеце лепшыя чалавечыя якасці: адказнасць, мужнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і ўменне дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях. Вашымі штодзённымі намаганнямі забяспечваецца высокі ўзровень бяспекі грамадзян, які па праве з’яўляецца візітнай карткай Беларусі. Але галоўнымі паказчыкамі поспеху ў рабоце супрацоўнікаў міліцыі служаць павага і давер простых людзей.
Дзякуй за добрасумленную працу. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
І. С. МАРКЕВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь шостага склікання,
М. В. РАДАМАН,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь