Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Валожынскага раённага аддзела ўнутраных спраў!

relevant33

Прыміце сардэчнае віншаванне з прафесійным святам – Днём беларускай міліцыі. Стагадовы юбілей – выключная нагода выказаць словы падзякі і павагі людзям, якія прысвяцілі жыццё ахове грамадскага правапарадку і законнасці, прафілактыцы злачыннасці. Вы служыце ў буднія дні і святы, выконваеце складаныя аператыўныя задачы, паказваючы пры гэтым высокі прафесіяналізм і мабільнасць асабовага саставу.

Вам выпаў гонар абараняць галоўныя каштоўнасці грамадства – правы і свабоду. Гэта высакародная місія – прывілея самых дастойных людзей. Праца міліцыянера спалучаецца з рызыкай для жыцця, патрабуе максімальнай самааддачы і мужнасці.

Няхай беззаганнае выкананне службовага абавязку, вернасць прысязе, прафесіяналізм спадарожнічаюць вашай нялёгкай і адказнай службе. Упэўнены, што і далей у сваёй рабоце вы будзеце апірацца на такія пачэсныя паняцці, як гонар, доблесць і адвага, каб жыхары Валожыншчыны заўсёды адчувалі сябе абароненымі.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту і поспехаў у высакароднай справе!

Старшыня райвыканкама М. А. АСТРЭЙКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars