4 сакавіка сваё прафесійнае свята беларуская міліцыя адзначыць у соты раз. Векавая гісторыя багатая на слаўныя справы і гераічныя ўчынкі. Супрацоўнікі ўнутраных спраў заўсёды ў эпіцэнтры грамадскага жыцця, там, дзе патрабуецца ўменне хутка рэагаваць, адстойваць законныя інтарэсы, а нярэдка і рызыкаваць уласным жыццём.
Валожынскі РАУС створаны пазней, у 1939 годзе, але і на яго долю выпала нямала выпрабаванняў: складаныя часы станаўлення Савецкай улады, ваеннае ліхалецце, барацьба з бандытызмам, служба ў Афганістане і ліквідацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Дошка, якая размяшчаецца каля ўваходных дзвярэй у будынак РАУС, нагадвае нам імёны тых, хто гераічна загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. Гэта 21 супрацоўнік валожынскай міліцыі. Яны пайшлі з жыцця маладымі, з верай, што дабро і справядлівасць абавязкова перамогуць.
У праваахоўнікаў і сёння служба нялёгкая. Людзі звяртаюцца да іх за дапамогай у складаных сітуацыях і вераць у іх прафесіяналізм.
Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара
Напярэдадні свята ветэраны службы сустрэліся ў музеі баявой славы з начальнікам РАУС палкоўнікам Ігарам Уладзіміравічам ШАКУНОМ.