Заўсёды ў страі

Заўсёды-ў-страі,-У.-М.-Супрун

Ветэраны службы маюць поўнае права ставіцца да юбілейнай даты, як да ўласнага свята. А нам не лішнім будзе ўспомніць гэтых людзей і падзякаваць ім за гераічнае выкананне сваіх абавязкаў.

У Гародзьках жыве былы ўчастковы інспектар міліцыі, чалавек-легенда для маладых калег Сяргей Іванавіч Гарасюк. На працягу не аднаго дзясятку гадоў ён забяспечваў правапарадак на тэрыторыі Забрэзскага сельсавета. Не раз удзельнічаў у затрыманні, дапамагаў у раскрыцці забойстваў і іншых цяжкіх злачынстваў.

Былы кіраўнік крымінальнага аддзела Зянон Іванавіч Падгайскі нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак доўгі час заставаўся аўтарытэтным экспертам і кансультантам для паслядоўнікаў, меў выключную тэарэтычную падрыхтоўку. Менавіта пры ім быў сфарміраваны аддзел крымінальнага вышуку.

Вялікі паслужны спісак у Анатоля Карнауха, Юлія Балдоўскага, Віктара Якутовіча, Івана Турскага, Аляксандра Спічака, Валерыя ГарнФашкевіча, Мікалая Смольскага, Артура Махмудава і інш.

Для многіх праваахоўнікаў Валожын стаў стартавай пляцоўкай для далейшага кар’ернага росту. З Валожынскага РАУС выйшлі 12 кіраўнікоў абласнога і рэспубліканскага маштабу. Так, участковы Уладзімір Яўстрацьеў узначаліў Вілейскае РАУС, а потым – пашпартны аддзел УУС аблвыканкама, следчыя Уладзімір Сімон і Іван Жураўкін сталі начальнікамі Маладзечанскага і Барысаўскага аддзелаў унутраных спраў, старшы ўпаўнаважаны Віктар Бобрык – начальнікам Нясвіжскага РУАС.

За шматгадовую гісторыю ў раёне склаліся слаўныя міліцэйскія дынастыі. Прозвішчы Рыснікаў, Ляшкевічаў, Рэутаў, Махмудавых, Савічаў, Сянько носіць не адно пакаленне праваахоўнікаў.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

Заўсёды-ў-страі,-У.-М.-Супрун

Напярэдадні прафесійнага свята ветэран працы падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Мікалаевіч Супрун адзначыў шасцідзесяцігоддзе. Павіншаваць юбіляра прыйшлі былыя калегі. Дваццаць гадоў У. М. Супрун узначальваў інспекцыю па справах непаўналетніх, на заслужаны адпачынак пайшоў з пасады намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце. За сумленную службу не раз узнагароджваўся медалямі і памятнымі знакамі. Але лепшай адзнакай за сваю працу лічыць тое, што многія яго былыя падапечныя з ліку “цяжкіх” падлеткаў выраслі дастойнымі людзьмі. Пры сустрэчы яны вітаюцца з ім па-свойску “дзядзя Валодзя”…

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars