Налібоччына — радзіма еўрапейскай эліты

Налібоччына - радзіма еўрапейскай эліты 2

У Валожынскім краязнаўчым музеі зараз экспануецца фотавыстава з дамашняга архіва нямецкіх князёў Гагенлоэ. На здымках, зробленых у 80-я гады XIX стагоддзя, захаваліся выявы нашых мясцін, твары людзей, будынкі, а таксама моманты жыцця тагачаснай шляхты.

Гісторыя еўрапейскай знаці вельмі цесна пераплецена з Беларуссю. Галоўная гераіня фотавыставы – княгіня Марыя, унучка Дамініка Радзівіла, якая валодала больш чым 170 маёнткамі ў нашых краях. І хоць яна была грамадзянкай Германіі, але шмат часу праводзіла ў Налібоках, Любчы, Вярках.

Яе род некаторы час гаспадарыў у Міры. Менавіта за гэты факт і “зачапіліся” работнікі музея ў Мірскім замку. Прыезд у Германію не аказаўся дарэмным. Дзякуючы яму, адкрыліся новыя цікавыя звесткі, узнікла магчымасць папоўніць экспазіцыю музея ўнікальнымі фатаграфіямі мінулых вякоў.

Жыхарам Валожыншчыны выпала рэдкая магчымасць на ўласныя вочы пабачыць гэтыя артэфакты, а расказы экскурсаводаў дапоўняць вашы веды новымі звесткамі. Выстава будзе доўжыцца яшчэ тыдзень, а ўспаміны аб знаёмстве з ёй абавязкова застануцца з вамі назаўсёды.

Налібоччына---радзіма-еўрапейскай-эліты-1

Налібоччына---радзіма-еўрапейскай-эліты-2

Налібоччына---радзіма-еўрапейскай-эліты-3

Алена ЗБІРЭНКА

Фота сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars