На дасягнутым спыняцца не збіраюцца

На-дасягнутым-спыняцца-не-збіраюцца

    У пачатку гэтага года дэлегацыя Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” пабывала на “Зялёнай выстаўцы” ў Берліне. І хоць прадукцыя нашых сыраробаў не ўдзельнічала ў конкурснай праграме, візіт безвыніковым назваць нельга. Тэхнолагам удалося атрымаць новыя веды, якія дапоўняць назапашаны вопыт і дапамогуць крочыць у нагу з часам.

Малочная вытворчасць па-ранейшаму застаецца адной з самых запатрабаваных як на айчынным рынку, так і на замежным. Сухую сыроватку валожынскай маркі можна без перабольшання назваць стратэгічным таварам. Амаль 90 працэнтаў рэалізуецца яе ў Расіі і Казахстане. Такім жа высокім попытам карыстаецца сухое абястлушчанае малако. Сёлета вядуцца перагаворы аб яго пастаўцы ў далёкую Эфіопію. Сучаснае абсталяванне дазваляе перапрацоўваць за змену 300 тон малака. І нават у “зацішны” зімовы перыяд лініі па перапрацоўцы сырадою не прастойваюць.

Не залежваюцца на складах сыры і масла. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі нашы вытворцы спадзяюцца захаваць усе партнёрскія сувязі, а тавараабарот у параўнанні з мінулым годам павялічыць на 10 працэнтаў. Будзе перагледжаны і асартыментны рад у бок павелічэння. Плануецца, што на прылаўках з’явяцца 2 новыя віды паўцвёрдых сыроў і 1 – цвёрды.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

На-дасягнутым-спыняцца-не-збіраюцца

    Майстры-сыраробы Крысціна МАЗОЛЬ, Таццяна РАКАВЕЦ, Наталля МАТУЦЬ, Марына БУЛАШ, Уладзіслаў ВАЙЦЮЛЬ.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars