Хто пра лес дбае, той прыбытак мае

i

    У 2016 годзе ДЛГУ “Валожынскі лясгас” рэалізаваў на экспарт перапрацаванай драўніны з дабаўленай вартасцю больш чым на паўтара мільёна долараў. Гэта піламатэрыялы, тэхналагічная сыравіна. На майстарскім участку ў Багданаве запушчана лінія па выпуску шчапы. Шчапа – тавар запатрабаваны як на айчынным рынку паліўных матэрыялаў, так і ў партнёраў з Літвы, Польшчы.

Усяго ж лесарубамі нарыхтавана 143,6 тысячы метраў кубічных драўніны. Сярод найбольш паспяховых хочацца адзначыць калектыў Каменскага лясніцтва (ляснічы Рамуальд Антонавіч Казлоўскі). Леташні год выдаўся няпростым: давялося шмат папрацаваць у экстрэмальных умовах на тэрыторыі Смалявіцкага раёна, дзе ліквідаваліся наступствы ўраганаў. Але гэта не перашкодзіла нашаму прадпрыемству ажыццявіць інвестыцыі ў асноўны капітал у памеры 817000 рублёў з уласных сродкаў. Зараз у вытворчасці задзейнічаны тры новыя агрэгаты для высечкі ўчасткаў любой складанасці. Мадэрнізацыя і перааснашчэнне працэсаў дазволіць выйсці на новы ўзровень, заставацца канкурэнтаздольнымі і разлічваць на стабільны матэрыяльны прыбытак. Хочацца, каб вырас заробак у нашых работнікаў. Яны заслужылі гэта сваёй самаадданай працай.

Па выніках мінулага года ў лідары выбіліся аператары “Харвестара” Дзмітрый Паўловіч і Міхаіл Шышкін. Шчырае дзякуй і ім, і іншым членам калектыву за старане, надзейнасць і прафесійнае майстэрства.

Хоць нарыхтоўка драўніны і з’яўляецца самай прыбытковай галіной нашай дзейнасці, але не застаюцца па-за ўвагай лесааднаўленчыя і лесаахоўныя работы, пабочная вытворчасць. У 2016 годзе пасаджана 250 гектараў хвойнага і змешанага лесу, ачышчаны ад завалаў і смецця вялікія ўчасткі на тэрыторыях Ракаўскага і Румскага лясніцтваў, рэканструяваны лесагадавальнік, добраўпарадкавана тэрыторыя ўчастка “Клім”, выкананы план па нарыхтоўцы бярозавага соку, мёду, шышак, лекавых траў, паляўнічай гаспадаркай аказана паслуг на суму 36000 рублёў.

Уладзімір ГРЫНЕВІЧ,

дырэктар ДЛГУ “Валожынскі лясгас”

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars