Рэалізавалі сябе ў прафесіі

Рэалізавалі-сябе-ў-прафесіі

    Сэрца кожнай жанчыны напоўнена рознымі штодзённымі клопатамі аб сям’і, блізкіх людзях… А прафесіі гэтых прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва таксама непасрэдна звязаны з прысвячэннем сябе міласэрнай справе – з падтрымкай і апекай састарэлых нямоглых людзей.

У сацыяльнага работніка Вольгі Георгіеўны САЎЧУК – 9 падапечных у горадзе Валожыне, а ў Святланы Мікалаеўны РУСІНОВІЧ, якая абслуговае бабровіцкі рэгіён, – 12 адзінокіх пенсіянераў. Два разы ў тыдзень наведваюцца яны ў дамы састарэлых людзей, каб зрабіць іх жыццё больш камфортным і святлейшым на эмоцыі.

Валянціна Уладзіміраўна ГАСПАРЭВІЧ, Алена Іосіфаўна БАЙРАШ, Алена Бенядзіктаўна ЛІШТВАН працуюць інспектарамі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН. Усе гэтыя жанчыны паспяхова рэалізавалі сябе ў абранай прафесіі, невыпадкова яны маюць шмат адзнак за працоўную доблесць, а працоўны стаж у іх – ад 7 да 28 гадоў.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars