Быць поварам – яе прызванне

Быць-поварам---яе-прызванне

    Адным з лепшых работнікаў раёна па выніках 2016 года прызнана повар 5-га разраду сталовай № 2 г. Валожына райспажыўтаварыства Любоў Міхайлаўна МОЗАЛЬ.

Л. М. Мозаль у прафесіі некалькі дзесяцігоддзяў. Калектыў з павагай ставіцца да яе майстэрства і вопыту, наведвальнікі сталовай з удзячнасцю адзываюцца аб рабоце ўстановы. Спецыялісту ўдаюцца і будзённыя стравы, і шматлікія прысмакі, якія стварае падчас падрыхтоўкі банкетаў, вясельных сталоў. “Люба – сапраўдны повар, а таму абавязкова – мастак”, – так ацэньваюць яе майстэрства калегі. “Безумоўна, як і любая іншая, мая прафесія мае свае плюсы і мінусы. Каб адбыцца ў ёй, прыйшлося змірыцца з пастаяннымі фізічнымі і псіхалагічнымі нагрузкамі, з неабходнасцю амаль кожную хвіліну знаходзіцца ў стане павышанай сканцэнтраванасці на тым, што раблю. Да таго ж карміць людзей – гэта вялікая адказнасць”, – расказвае пра свае будні Любоў Міхайлаўна. Яна ўпэўнена ў адным: калі б зноў прыйшлося выбіраць прафесію – свайму прызванню не здрадзіла б.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars