Спявае з душой

Спявае з душой

    Яна вядзе мелодыю так, што замірае сэрца. У яе багатым адценнямі голасе – водгук спеваў, якія спрадвеку гучалі на роднай зямлі. Стагоддзямі назапашаны баланс перажыванняў беларускіх жанчын становіцца блізкім і зразумелым, калі на сцэне – спявачка ў нацыянальным строі – Марына ДЗЯРНЕЙКА.

Яна прыехала ў Івянец са Стаўбцоўшчыны. Спецыяльнасць – кіраўнік хору – дала магчымасць пачаць працоўную дзейнасць у багатым традыцыямі калектыве. Сёння таленавіты хормайстар з’яўляецца кіраўніком народнага ансамбля “Журавінка”.

Дзяўчына “захварэла” сцэнай яшчэ ў школьныя гады. Выконвала ў асноўным эстраду. Чароўны свет народнай музыкі адкрыла для сябе з дапамогай выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Іскрынка цікаўнасці, якую яны абудзілі ў душы юнай спявачкі, з часам вырасла ў сапраўднае полымя любові да твораў, што належаць народу. Аматарку мінуўшчыны цікавіць усё: абрадавыя, жартоўныя, жанравыя песні, прыпеўкі. Яна прызнаецца: “Мая вялікая слабасць – купальскія традыцыі: спевы, абрады, убранне, гульні, стравы. У мінулым годзе нават рабіла на гэту тэму майстар-клас падчас тыдня фальклору”. Марына добра іграе на акардэоне, можа акампаніраваць на фартэпіяна, выходзіць на сцэну ў якасці вядучай, іграе ролі ў пастаноўках калег з ГПДК. А яшчэ яна – вялікая прыхільніца паэзіі. У бліжэйшых планах маладога спецыяліста – паступленне ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars