У сэрвісным цэнтры

У сэрвісным цэнтры

    Невялікі калектыў сэрвіснага цэнтра раённага вузла электрасувязі – 6 чалавек – спраўляецца са значным аб’ёмам абавязкаў. Адных толькі раённых арганізацый, што карыстаюцца паслугамі Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам”, больш за 300.

Сувязісты дапамогуць наведвальнікам не толькі скласці дамову на паслугі тэлефаніі: падключыцца да сеткі Інтэрнэт, устанавіць тэлефон. Тут ёсць і рамонтны сэрвіс. Няспраўныя мадэм, прыстаўку, пульт – усё направіць механік.

Летась кліенты набылі каля ста радыёпрыёмнікаў, купілі каля 50 тэлефонных апаратаў. У абанентаў, якія даражаць сваім часам, карыстаюцца попытам карты экспрэс-аплаты. Яны дазваляюць анлайн разлічвацца за інтэрнэт і тэлебачанне. Перавагі сучасных тэхналогій ацанілі бізнесмены. Сярод паслуг сувязі на верхніх радках рэйтынгу ў дзелавых людзей – карты доступу бесправаднога Інтэрнэту, а таксама прадастаўленне ў карыстанне цэлай сеткі Wi-Fi.

Алена ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара

У-сэрвісным-цэнтры

    Аператары сувязі Валянціна Іосіфаўна СУХАДОЛЕЦ і Галіна Чаславаўна ЮША, спецыяліст па продажы Ірына Міхайлаўна БАРАДАКА, спецыяліст па маркетынгу Ульяна Юр’еўна БАРАДАКА.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars