Салістка з РАУС

Молодежный курьер

    Валожыншчына для ўраджэнкі Маладзечна Дар’і МУРЫЧЫНАЙ стала месцам пачатку працоўнай дзейнасці. Спачатку выпускніца юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ўладкавалася па спецыяльнасці ў сельгасліцэі, а са студзеня мінулага года Дар’я назначана старшым інспектарам групы інфармацыйнага забеспячэння Валожынскага РАУС.

На святкаванні 100-гадовага юбілею міліцэйскай службы дзяўчыне горача апладзіраваў калектыў за цудоўнае выкананне песні “Брава, міліцыя!”. Да гэтага часу саслужыўцы ведалі толькі тое, што Дар’я – старанны работнік, прагне як мага хутчэй асвоіць прафесію. А тут, аказваецца, яна яшчэ і таленавітая спявачка, якая ахвотна пагаджаецца ўдзельнічаць у культурна-масавых мерапрыемствах.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий