Паважаныя жыхары Валожыншчыны! Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

sm.aspx

Асноўны закон, які з’яўляецца сімвалам беларускай дзяржаўнасці, стаў падмуркам сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, зацвердзіў прынцыпы канстытуцыйнага ладу, замацаваў правы, свабоду і абавязкі грамадзян.

Апіраючыся на нормы Канстытуцыі, мы будуем сваю суверэнную прававую дзяржаву, якая забяспечвае мірнае жыццё і стабільнасць. Спакой і бяспека, адукацыя і здароўе нацыі, годны ўзровень жыцця прызнаны нашымі прыярытэтнымі задачамі. Упэўнены, што, дзякуючы адзінству і мудрасці народа, мы здольны дасягнуць вызначанай мэты.

У гэты святочны дзень жадаю вам, паважаныя валожынцы, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і аптымізму!

Старшыня райвыканкама М. А. АСТРЭЙКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars