Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Канстытуцыйныя прынцыпы фарміруюць умовы паспяховага развіцця і росквіту нашай краіны, адкрываюць шырокія магчымасці перад кожным беларусам. Увасабляючы шматвяковыя традыцыі беларускага права, Канстытуцыя адлюстроўвае волю і інтарэсы народа, служыць умацаванню дзяржаўнасці, стабільнасці грамадскага ладу.

І ў нас ёсць усе падставы для таго, каб, апіраючыся на каштоўнасныя арыенціры, паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы і пераадольваць любыя выклікі. А адказнае стаўленне кожнага да сваіх правоў і абавязкаў дапаможа захаваць парадак на нашай роднай зямлі, умацоўваць дабрабыт жыхароў.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай зямлі.

І. С. МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

М. В. РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий