У выбары не памылілася

У выбары не памылілася

    Марына ГАНЧАРЫК – спецыяліст 1-й катэгорыі Валожынскага філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Мінскага абласнога ўпраўлення.

Дзяўчына працуе ў аддзеле кліенцкага менеджменту на пасадзе агента валютнага кантролю. Фінансавае поле дзейнасці агента досыць шырокае. У кампетэнцыі Марыны – продаж банкаўскіх паслуг карпаратыўнаму бізнесу. Малады спецыяліст сочыць за выкананнем валютнага заканадаўства кліентамі, аказвае комплексную падтрымку развіццю суб’ектаў малога прадпрымальніцтва. У працы з юрыдычнымі асобамі спалучае стандартныя тэхналогіі абслугоўвання з індывідуальным падыходам. Кліенты задаволены аператыўным рашэннем іх пытанняў і высокім узроўнем сэрвісу.

Кар’еру ў ААТ “Белаграпрамбанк” Марына пачынала спецыялістам па аперацыйна-касавай рабоце. Затым на працягу чатырох гадоў займалася плацежнымі карткамі. Практыка ў банкаўскай сістэме падмацавана ведамі, атрыманымі ў Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы. Сёлета Марына заканчвае эканамічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Зусім хутка – абарона дыплома са спецыяльнасцю эканаміста і выкладчыка эканамічных дысцыплін.

Алена ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars