Мы – грамадзяне Беларусі!

Официально

    У суботу ў раёне прайшла ўсебеларуская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі.

25 чатырнаццацігадовых жыхароў Валожынскага раёна ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча Астрэйкі. Сярод іх – выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, прызёры спартыўных спаборніцтваў, актывісты творчых і інтэлектуальных конкурсаў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі кожнаму з іх уручыў у падарунак памятную кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Гэта падзея ў жыцці маладых людзей назаўсёды застанецца ў памяці.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара



Добавить комментарий