Сустрэў сотую вясну

Сустрэў сотую вясну

    Гэтымі сонечнымі сакавіцкімі днямі афіцыйны спіс доўгажыхароў Валожыншчыны папоўніўся яшчэ адным прозвішчам. Сотую вясну сустрэў жыхар вёскі Забрэззе, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Антонавіч КАЧЫНСКІ.

Пра Івана Антонавіча газета распавядала чытачам не адзін раз. Паважаны ветэран праходзіў ваенную службу ў складзе дзеючай арміі Войска Польскага ў 1939-м, затым лёс ненадоўга звёў яго з Аршаншчынай. А вось Вялікая Айчынная вайна застала І. А. Качынскага ўжо на малой радзіме. Як значыцца ў афіцыйных дакументах, ён “з 22 чэрвеня 1941 года па 3 ліпеня 1944-га жыў на часова акупіраванай немцамі тэрыторыі СССР у вёсцы Забрэззе”. Вядома ж, пад словам “жыў” тоіцца не проста побытавае пераадоленне ліхалецця. Інакш наўрад ці наш зямляк стаў бы кавалерам ордэна Айчыннай вайны II ступені, а на яго парадным пінжаку заззялі б медалі “За ўдзел у абарончай вайне 1939 года”, “За перамогу над Германіяй”…

Амаль 4 дзесяцігоддзі самаадданай працы ў калгасе і наступныя часы не прайшлі для Івана Антонавіча бясследна. Але, хоць ён і дрэнна чуе, розум, на шчасце, застаецца ясным. Шаноўны старажыл пазнаў і гасцінна прывітаў усіх гасцей, якія наведаліся да яго са шчырымі словамі і падарункамі. Павіншаваць юбіляра завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі, старшыня раённага Савета ветэранаў Р. М. Русакевіч, старшыня Гародзькаўскага сельвыканкама Г. Ф. Садоўская, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Ю. В. Нахай, а таксама дырэктар Гародзькаўскай сярэдняй школы Т. І. Чабай з вучнямі. І сам ветэран, і яго родныя і блізкія былі прыемна ўражаны аказанай увагай, клопатам і падтрымкай.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота Леаніда САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars