Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Сваёй добрасумленнай і адказнай працай вы ўносіце дастойны ўклад у падтрымку на належным узроўні жыццезабеспячэння населеных пунктаў раёна. Гэта адна з самых складаных сфер дзейнасці, якая патрабуе ўважлівых адносін да людзей і іх бытавых праблем, надзейнасці і прафесіяналізму. Ад вашай увагі, адказных адносін да справы залежыць настрой людзей. Менавіта гэта штодзённая, падчас руцінная праца фарміруе культуру паўсядзённага жыцця, сацыяльна-бытавы камфорт.
Прыміце шчырыя словы падзякі і пажаданні поспехаў ва ўсіх добрых справах. Жадаю вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА