21 сакавіка бягучага года аб’яўлены раённы агляд-конкурс па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый усіх форм уласнасці.
Арганізатарамі яго традыцыйна выступілі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў.
Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі з’яўляюцца: агульны від фасада будынкаў, добраўпарадкаванне і санітарны стан прылеглых тэрыторый, наяўнасць малых архітэктурных форм, кветкавых кампазіцый, дэкаратыўных насаджэнняў і іншых элементаў добраўпарадкавання.