На адамоўскіх палетках

На адамоўскіх палетках

Разгар вясновых сельскагаспадарчых работ у ААТ “Адамова-агра” пакуль стрымлівае стан глебы, якая не паспела яшчэ пазбавіцца ад “лішняй” вільгаці.

Тым не менш, механізатары гаспадаркі ўжо працуюць на пэўных палетках, якія ўключаны ў склад ворыўных зямель. Таксама выконваецца і першая падкормка азотнымі ўгнаеннямі азімых зерневых культур – пры плане 706 гектараў 220 ужо закрыты.

Па стане на 24 сакавіка, заарана 37 гектараў гаспадарчых зямель. І лідарам у гэтай справе выступае механізатар Мікалай ТЫШКЕВІЧ. Яму, дарэчы, як чалавеку адказнаму, вопытнаму, працавітаму, і было даверана права адкрыць цыкл ворыўных работ у сельгаспрадпрыемстве. Мы сустрэліся на полі каля вёскі Слайкоўшчына, дзе ўраджайны пласт ужо паспеў у дастатковай ступені падсохнуць. “Работы тут дні на тры, калі абыдзецца без дажджу”, – заўважае Мікалай, акінуўшы вокам шматгектарны клін. Ён 13-ы год запар бярэцца за звыклую справу падрыхтоўкі зямлі да сяўбы. Верыцца, і сёлета прафесіянал апраўдае ўсе ўскладзеныя на яго спадзяванні.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars