Сваімі рукамі

Сваімі-рукамі

    Мастацкі кіраўнік гуртка “Сваімі рукамі” Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры Наталля Феліксаўна ХАВАНСКАЯ вучыць школьнікаў ствараць арыгінальныя мяккія лялькі. Творчыя задумкі майстрыхі нібы б’юць фантанам. Лялькі шыюцца дзясяткамі: ёсць сярод іх прадстаўнікі разнастайных прафесій, калекцыі вызначанай тэматыкі, напрыклад, вясельнай – жаніхі і нявесты.

“Хэнд мэйд” дзяцей дэманструецца на выставах. Калі набліжаецца любое значнае свята, Наталля Феліксаўна абавязкова падрыхтуе тэматычную экспазіцыю ў фае культурнай установы.

Хлопчыкі за рукадзеллем – звыклая карціна ў мастацкім гуртку.

Сямікласнік Паша Сівы, трэцякласнік Яраслаў Ельяшэвіч, Сярожа Афяндулаў з другога класа і іншыя школьнікі з задавальненнем займаюцца дэкаратыўнай творчасцю. Не толькі аплікацыі з саломкі, самаробныя паштоўкі, шыццё цацак, але і тонкая вышыўка падуладна старанным хлапчукам. Ва ўмелым валоданні ніткай з іголкай ім можна толькі пазайздросціць. Зрэшты, не варта дзівіцца. Карпатлівае рукадзелле – мужчынскі занятак. Пра што сведчаць факты з мінулага. У былыя часы вышываць залатой ніткай і каштоўнымі камянямі было прывілеяй моцнай паловы чалавецтва. А ў амерыканскім штаце Эльзас жаніхі ў падарунак нявестам вышывалі сурвэткі – такі звычай існаваў аж да пачатку ХХ стагоддзя! Сярод знакамітых сучаснікаў, якія не супраць пасядзець з канвой і мулінэ ў руках, – кароль Швецыі, бездакорныя работы яго нават выстаўляюцца ў музеі Стакгольма.

Другі гурток, якім кіруе Н. Ф. Хаванская, – “Чароўныя паясы”. Ён таксама папулярны ў падлеткаў. Традыцыі старажытнага мастацтва – ткацтва паясоў – тут удала пераплялі з сучаснасцю. Школьнікі выкарыстоўваюць тканыя паясы ў якасці модных аксесуараў: павязваюць на джынсы, на тунікі, носяць тканыя бранзалеты на запясцях, а хтосьці ўжывае іх замест кніжных вокладак.

Алена ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars