Выбралi новы савет

sm_full.aspx

На мінулым тыдні адбыўся справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. На мерапрыемстве абмеркавалі стан спраў грамадска-палітычнай суполкі, вырашылі арганізацыйныя пытанні і, вядома ж, вызначылі састаў новага праўлення. Старшынство актыў даверыў дырэктару гімназіі № 1 райцэнтра Алене Іванаўне Клачко, яе намеснікам абраны Сяргей Францавіч Глінскі.

Папярэдне перад аднадумцамі выступіла дзеючы старшыня райарганізацыі Наталля Анатольеўна Чарнышова. Паводле яе слоў, перад структурай у цэлым стаіць шэраг маштабных задач. У складзе раённай арганізацыі “Белая Русь” сёння – 33 пярвічкі і 805 патрыятычна настроеных жыхароў Валожыншчыны. У справаздачны перыяд суполка дзейнічала з улікам усіх намечаных планаў. Актыў шчыраваў на ўзмацненне як самой арганізацыі, так і яе палітычнага, сацыяльнага статусу. Завершана стварэнне электроннай базы даных. Без збояў, аператыўна працуе і грамадская прыёмная. Больш за 60% членаў “Белай Русі” былі занятыя ў час апошняй выбарчай кампаніі.

Своеасаблівай візітнай карткай грамадскай арганізацыі сталі шматлікія акцыі. У час іх правядзення ўвагай і клопатам ахоплены практычна ўсе катэгорыі насельніцтва – ад ахвочых да творчасці і вучобы дзяцей да ветэранаў вайны і працы. Ад імя ГА “Белая Русь” рэгулярна атрымлівалі падарункі вясковыя рупліўцы і перадавікі вытворчасці, маладыя сем’і, воіны-інтэрнацыяналісты, шаноўныя пенсіянеры. З ахвотай арганізацыя далучаецца да ўзнагароджання членаў працоўных калектываў пры адзначэнні іх прафесіянальных свят. У ліку першых “БелаРусы” і ў навядзенні парадку на зямлі, і ў заахвочванні да здаровага ладу жыцця, і ў многіх іншых памкненнях.

Як заўважыла Наталля Анатольеўна, акцэнт на развіццё далейшага руху трэба рабіць менавіта гэткімі ж добрымі справамі. Варта актывізаваць стваральную дзейнасць пярвічных арганізацый, больш, шчыльней і лепш працаваць з моладдзю. Дарэчы, у гэтым кірунку таксама ёсць чым пахваліцца. У прыватнасці, з раённай сцэны прагучалі імёны пераможцаў абласной акцыі “Залатое пяро”: высокімі ўзнагародамі адзначаны поспехі гімназісткі Ані Жудрык і Каці Старавойтавай з Івянца.

За актыўную жыццёвую пазіцыю і дасягнутыя поспехі падзякаваў валожынцам ганаровы госць мерапрыемства – старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Анатоль Абдурахманавіч Асманаў. У яго прысутнасці былі таксама ўшанаваны старшыні пярвічных арганізацый Валожыншчыны. У спісе лепшых – 10 чалавек. Дзейнасць арганізацыі ацэнена станоўча.

Акрамя выбараў Савета, прэзідыума і кантрольна-рэвізійнай камісіі, актыў вызначыўся з кандыдатурамі дэлегатаў на абласную канферэнцыю, а таксама 3-і З’езд Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі, які пройдзе ў кастрычніку бягучага года. На абласное мерапрыемства паедуць П. І. Бібік, С. Ф. Глінскі, Л. Р. Прывал і В. І. Каранік. На рэспубліканскую ўрачыстасць дэлегавалі новую старшыню раённай арганізацыі А. І. Клачко.

Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars