Фарміруе духоўны патэнцыял

Фарміруе духоўны патэнцыял

Цяпер у нашай краіне праходзіць нямала маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Зразумела, у гэтым рэчышчы развіваецца і духоўна-асветніцкі працэс сельскіх бібліятэк. У тым ліку і Сугваздаўскай.

Загадчыцай тут працуе Наталля Іванаўна Азарэвіч. Па сумяшчальніцтве яна выконвае і клубныя абавязкі.

Наталля Іванаўна развеяла наш песімізм наконт таго, што кніжкі на вёсцы сёння не так запатрабаваны, як некалі. Бо Інтэрнэт уладарна пашырае свой інфармацыйны фронт. Аднак захавальніца багатых кніжных фондаў зазначыла, што мастацкая літаратура не пыліцца на паліцах. Амаль штодзень, за выключэннем двух выхадных, прыходзяць сюды  вяскоўцы. У ліку асабліва актыўных чытачоў тут звычайна пенсіянеры – у былым прадстаўнікі інтэлігентных прафесій. З інтарэсам наведваюць разнастайныя мерапрыемствы і дзеці. Сельская бібліятэка па-ранейшаму лічыцца цэнтрам культурнага жыцця, які фарміруе духоўны патэнцыял людзей.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars