Дома і на выездзе

4iant8j50p6osc4oc04gsgw4w

    У рамках раённай спартакіяды школьнікаў адбыліся спаборніцтвы па баскетболе сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2002 года нараджэння.

У хлопчыкаў мацнейшымі былі гімназісты. Другое і трэцяе месцы заваявалі каманды СШ № 1 райцэнтра і Багданаўскага ВПК. Сярод дзяўчат лепшы вынік паказала таксама каманда гімназіі № 1. Другое месца дасталося баскетбалісткам з Багданава, трэцяе – іх равесніцам з Пяршайскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа.

У спартыўнай зале сельскагаспадарчага ліцэя прайшлі фінальныя гульні на кубак Валожына па валейболе, у якіх прынялі ўдзел 6 мужчынскіх каманд. А ўвогуле, доўжыліся спаборніцтвы цэлы месяц.

Першае месца заваявала каманда ветэранаў спорту з райцэнтра. На другой пазіцыі – таксама валожынская каманда “VOL.KI”, на трэцяй – зборная вёскі Подберазь.

 

    Першынство раёна па міні-футболе сярод ветэранаў спорту сабрала 5 каманд.

Перамогу святкавала каманда Валожына, другое і трэцяе месцы занялі каманды Івянца і Багданава.

 

    На базе сярэдняй школы адбыўся адкрыты кубак Івянца па футзале сярод мужчын.

За кубак змагаліся пяць каманд. Першае месца заваявала каманда гарпасёлка-1, другое і трэцяе – каманды “Ян-клуб” і “ Івянец-2”.

 

    Раённая спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорту прайшла на базе Валожынскай гімназіі. У яе праграме былі спаборніцтвы па рускіх шашках, кулявой стральбе, настольным тэнісе і шахматах.

У рускіх шашках першае і другое месцы занялі сын і бацька Матусы – Сяргей Станіслававіч і Станіслаў Эдуардавіч. Трэцім прызёрам стаў Міхаіл Іванавіч Шыян. У кулявой стральбе сярод мужчын не было роўных Рыгору Іванавічу Гладчанку, які выбіў 98 ачкоў са 100 магчымых. Другое месца заняў Віталь Аляксандравіч Латышаў – 92 ачкі, трэцяе – Андрэй Леанідавіч Кашкан з 88 ачкамі. У настольным тэнісе лепшы вынік паказаў Аляксей Уладзіміравіч Лях, другое і трэцяе месцы занялі Іосіф Карлавіч Сухавецкі і Дзмітрый Францавіч Булакевіч. У шахматах тройка прызёраў выглядае такім чынам: А. Л. Кашкан, М. І. Шыян і В. В. Косік.

 

    У гарадскім пасёлку Івянец прайшоў адкрыты турнір па валейболе сярод мужчын, у якім бралі ўдзел 7 каманд.

Перамаглі госці – каманда з Мінска. На другую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся валейбалісты Мінскага раёна. Трэцяе месца занялі гаспадары – каманда СКІВ.

 

У Маладзечне прайшлі занальныя спаборніцтвы па шашках і шахматах у рамках спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства.

Каманда шашыстаў заняла першае месца, шахматысты былі другімі. Назавём прозвішчы пераможцаў: Іван Гутар, Гражына Амельяновіч, Аляксандр Ластоўскі, Максім Сініцкі і Руслан Бурак (настаўнік фізкультуры – Казімір Іванавіч Бітэль). Усе яны –  вучні Багданаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Каманда, якая заняла першае месца, аўтаматычна выйшла ў фінал абласной спартакіяды.

 

У апошнюю суботу месяца адбыўся адкрыты турнір раёна па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2005-2006 гадоў нараджэння. Заяўкі на ўдзел падалі 6 каманд: дзве вучняў СШ № 1, СШ № 2, гімназіі, Івянецкай СШ і зборная школьнікаў райцэнтра.

Першынствавала каманда футбалістаў з гімназіі, другое месца зяняла каманда Івянецкай СШ, трэцяе – каманда СШ № 1, якую трэніруе А. Пракаповіч. Лепшыя ігракі ў кожнай камандзе адзначаны граматамі, каманды-прызёры – сімвалічнымі кубкамі.

Наталля ШТЭЙНЕР

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars