Фізкультура і спорт

4iant8j50p6osc4oc04gsgw4w

ВАЛЕЙБОЛ ЯК СЯМЕЙНАЯ ТРАДЫЦЫЯ

На мінулым тыдні ў Івянцы прайшоў адкрыты кубак па валейболе. Пазмагацца за перамогу прыехалі 8 каманд з Мінска, Мінскага і Стаўбцоўскага раёнаў, Івянца, Ракава і Валожына.

Асаблівасцю спаборніцтва стала тое, што выступалі каманды змешаныя: 2 прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва і 4 – моцнай. У старэйшай групе ўдзел прымалі сямейныя пары, якія пасябравалі са спортам яшчэ падчас вучобы ў школе і не здраджваюць гэтаму захапленню нават цяпер, калі маюць дзяцей. Дарэчы, дзеці, а таксама іх бабулі і дзядулі прышлі “пахварэць” за сваіх.

Як расказаў арганізатар турніру, настаўнік фізкультуры з Івянецкай СШ Г. А. Жалток, такая змешаная форма гульні ў валейболе запатрабаваная, што пацвярджаецца колькасцю ўдзельнікаў.

Па выніках гульні мацнейшымі аказаліся сталічныя валейбалісты, другое месца – у каманды Мінскага раёна. Серабро дасталося гасцям з Валожына.

 

ФУТБОЛЬНЫ АЗАРТ РАЗГАРАЕЦЦА

На вясенніх канікулах хлопчыкі 2005-2006 гадоў нараджэння ўдзельнічалі ў футбольным турніры, які адбыўся ў гімназіі.

Юныя спартсмены з райцэнтра і Івянца, якіх трэніруюць А. П. Кавяза, Г. А. Жалток, Г. М. Пермякоў, А. У. Пракаповіч, паказалі гульню даволі высокага ўзроўню. Сваімі выхаванцамі трэнеры задаволены, а балельшчыкі прызнаюць, што сёлета футбалісты відавочна прыбавілі ў майстэрстве. Найлепшы вынік паказала каманда гімназіі, другую прыступку п’едэстала занялі івянчане, а школьнікі з СШ № 1 сталі бронзавымі прызёрамі турніру.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars