Да 100-годдзя фацiмскiх аб’яўленняў

Да 100-годдзя фацімскіх аб'яўленняў

    Фаціма – невялікая мясціна ў Партугаліі, дзе 13 мая 1917 года Багародзіца Марыя аб’явілася тром дзецям-пастушкам.

    У гэтым 2017-м годзе спаўняецца 100 гадоў фацімскіх аб’яўленняў. За гэты час дзясяткі, калі не сотні, мільёнаў людзей з усяго свету прыязджалі і працягваюць прыязджаць у Партугалію, каб пакланіцца Маці Божай Фацімскай і выпрасіць у Яе патрэбную дапамогу сабе і сваім блізкім.

Багародзіца ў 1917 годзе сказала дзецям-пастушкам тры таямніцы (дзве былі абнародаваны ў 1941 годзе, а трэцяя – у 2000 годзе). Багародзіца праз гэтых трох дзяцей звяртаецца да ўсяго чалавецтва, звяртаецца да кожнага чалавека, незалежна ад яго нацыянальнасці, веравызнання, грамадзянства, колеру скуры. Фацімскае пасланне Марыі падкрэслівае важнасць і неабходнасць навяртання чалавека да Бога і асабістай малітвы кожнага чалавека: дзіцяці, дарослага, старэйшага. Прыпомнім словы Багародзіцы, сказаныя праз фацімскіх дзяцей усяму чалавецтву: “Калі будзеце маліцца, асабліва на ружанцы, і навернецеся, то ўсё будзе добра, калі не, то свет чакаюць вялікія беды і катаклізмы”. Таму вельмі важна, каб кожны чалавек, пачынаючы ад дзіцячага ўзросту і праз усё сваё зямное жыццё, меў уласны малітоўнік і ружанец і маліўся.

    У Валожынскі касцёл фігура Маці Божай Фацімскай будзе прывезена 8 красавіка ў 18 гадзін і будзе знаходзіцца ў касцёле 9 красавіка (Вербная Нядзеля) на дзвюх Святых Імшах.

Кожны, і гэта хачу падкрэсліць, кожны чалавек, не толькі парафіянін, але любы прысутны, будзе мець магчымасць падысці да Маці Божай Фацімскай, каб памаліцца і пакінуць каля Яе фігуры запіскі за сваіх памерлых і за жывых.

Маці Божая Фацімская з’яўляецца нябеснай матухнай для кожнага чалавека, Яна выслухае і дапаможа кожнаму, хто да Яе прыходзіць.

Дарагія парафіяне! Дарагія людзі! Не кожны з нас будзе мець магчымасць паехаць у Партугалію, у Фаціму, і там спаткаць і дакрануцца да святой фігуры Маці Божай Фацімскай. Аднак Маці Божая Фацімская любіць Валожын, валожынскую зямлю і ўсіх людзей, якія тут жывуць, таму сама з Партугаліі, з Фацімы, прыехала да нас.

Заахвочваю кожнага: бацькоў, дзяцей, пенсіянераў – спаткайцеся з Багародзіцай з Фацімы і атрымайце ад Яе матчына благаславенне.

З Божай любоўю і малітвай за кожнага –

ксёндз-доктар Гэнрык АКАЛАТОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars