Яднанне тэхнікі і ўмення

Яднанне-тэхнікі-і-ўмення

Магутны “Чэленджар МТ 865 С” у агрэгаце са шматфункцыянальным пасяўным комплексам “Тэрмінатар ТН 12” упэўнена рухаецца па полі вытворчага ўчастка “Доры” ТАА “Тарасава”. Улічваючы 12-метровы размах рабочых частак механізма, работа спорыцца. На парадку дня – сяўба пшаніцы. Па ўчастку ў цэлым гэта культура сёлета займае 600 гектараў, па стане на 11 красавіка засеяны ўжо 370 з іх.

Цесная сувязь дакладных разлікаў электронікі і рабочых рэсурсаў механізмаў даўно перастала быць сакрэтам для маладых, але вопытных механізатараў, якія ў гарачы вясновы час працуюць на гэтай энерганасычанай тэхніцы, – братоў Яўгена і Паўла ПАЛІШЧУКОЎ. Убудаваная навігацыйная сістэма і шэраг датчыкаў дазваляюць апрацоўваць палеткі хутка і з максімальна высокай якасцю – адначасова фарміраваць роўную паверхню поля, трымаць раўнамерную глыбіню, фарміраваць у пласце неабходную структуру глебы, адначасова вызваляючы ад пустазелля прастору для росту новага ўраджаю… Аднак без умелых рук любая тэхніка застаецца толькі тэхнікай. Браты ж стараюцца прынесці роднай гаспадарцы максімальную карысць, а таму роўны гул рухавіка зноў і зноў разносіцца па вясновым паветры.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars