Школа кіраўнікоў

Школа кіраўнікоў

    На мінулым тыдні галоўны прававы інспектар Мінскай гарадской арганізацыі аб’яднання прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Г. В. Апанасенка і тэхнічны інспектар працы У. А. Таныгін правялі семінар для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і старшынь прафсаюзных пярвічак аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

У сувязі з тым, што некаторым установам культуры нададзены статус юрыдычных асоб, узнікла неабходнасць у вядзенні дакументацыі па новых правілах. Юрыст правёў кансультацыю, адказаў на пытанні тых, хто сабраўся, пастараўся ўнікнуць у праблемы, якія хвалююць культработнікаў.

Ахова працы – яшчэ адзін кірунак работы прафсаюзаў. Тут таксама патрабуецца строгае выкананне правіл і правядзенне адпаведных мерапрыемстваў.

Самым прыемным момантам стала ўручэнне Ганаровай граматы абласнога аб’яднання прафсаюзаў кіраўніку заслужанага гурта “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Лізавеце Станіславаўне ПЯТРОЎСКАЙ за вялікі асабісты ўклад у справу папулярызацыі фальклору і арганізацыю культмасавай работы.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars