Сяўба – справа маладых

Сяўба – справа маладых

Асноўнае месца працы Сяргея ПАШКОЎСКАГА – аўтапарк № 14. Але калектыў КСУП «Сугвазды-агра» мае поўнае права з гэтым паспрачацца. І не толькі па прычыне таго, што Сугвазды – родная вёска Сяргея. Вось ужо два гады запар у самыя працаёмкія сельскагаспадарчыя кампаніі хлопец сядае ў кабіну “МТЗ” ці зернеўборачнага камбайна і прыходзіць на выручку аднавяскоўцам.

Сёлета ён заняты дыскаваннем глебы. Каб справіцца ў сціслыя тэрміны з веснавымі работамі, даводзіцца выходзіць у поле і ноччу. Норма на дыскаванні для механізатараў у цёмны час сутак – 21 гектар. Сяргею ўдаецца прадыскаваць за ноч плошчу і ў 34, і ў 38 гектараў. Пасля напружанай змены яму адводзяцца суткі на адпачынак.

Алена ЗБІРЭНКА

фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars