Старанне дзеля вынікаў

Старанне дзеля вынікаў

Веснавыя дні значна даўжэйшыя ў параўнанні з зімовымі, але аграрыям нават красавіцкія суткі здаюцца кароткімі. Зусім мала часу адведзена ім для таго, каб паспець правесці папярэднія работы і сяўбу. Таму і шчыруюць механізатары ў палях, не звяртаючы ўвагі ні на ўласныя патрэбы, ні на капрызы надвор’я.

Працаўніка КСУП “Пяршаі-2014” Уладзіміра Антонавіча РУСОВІЧА мы засталі ў полі познім вечарам. На трактары “МТЗ-3522” з агрэгатам “АПП 6-Д” ён сеяў ячмень. За дзень вопытны работнік апрацаваў участак каля 33 га. Па даных на 14 красавіка Уладзімірам Антонавічам пасеяна зерневых на плошчы больш за 400 га, гэта самы значны паказчык па гаспадарцы. Да пачатку сяўбы некалькі дзён займаўся ворывам (95 га).

У. А. Русовіч – адзін з самых адказных механізатараў сельгасарганізацыі, вызначаецца шчырым і сумленным стаўленнем да даручанай работы. Дарэчы, у гаспадарцы зроблена ўсё магчымае, каб у працаўнікоў быў стымул завяршыць пасяўную кампанію ў належны тэрмін: наладжана дастаўка гарачага харчавання, а тым, хто выязджае ў поле ў другую змену (з 22.00 да 6.00), выдаецца сухі паёк і налічваецца надбаўка 40%.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars