Рабочых месц хапае, але не ва ўсіх ёсць жаданне працаваць

Рабочых месц хапае

На мінулым тыдні ў Ракаўскім сельвыканкаме прайшло выязное пасяджэнне раённай камісіі па працаўладкаванні незанятых у эканоміцы грамадзян.

Камісія была створана, згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, у мэтах рэалізацыі Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” 21 сакавіка бягучага года. Узначаліў яе старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка. У склад камісіі ўвайшлі кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, юрыдычнай службы, пракуратуры, РАУС, падатковай інспекцыі, раённага аб’яднання прафсаюзаў. Да работы камісіі далучаюцца кіраўнікі і спецыялісты кадравых службаў арганізацый і прадпрыемстваў, на тэрыторыі якіх праходзяць пасяджэнні. Па стане на 13 красавіка адбыліся 18 пасяджэнняў, куды звярнуліся 335 незанятых грамадзян. Згоду на працаўладкаванне далі 238 чалавек, 77 адмовіліся ад працоўнага месца, 1 чалавек накіраваны на прафесійную перападрыхтоўку, 19 пагадзіліся прыняць удзел у грамадскіх работах.

У Ракаўскім сельвыканкаме камісія засядала ў трэці раз. На пасяджэнне былі запрошаны 46 незанятых грамадзян, прыйшлі ж толькі 13. А вось кіраўнікоў і адказных работнікаў прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці, якія гатовы былі прадаставіць рабочае месца, завітала больш за 20 чалавек. Асабліва шмат прапаноў з вакансіямі паступіла ад дзіцячых аздараўленчых лагераў, якіх на тэрыторыі сельсавета налічваецца дзесяць. Праўда, работу па розных спецыяльнасцях яны прапаноўваюць толькі на тры месяцы – падчас летніх канікулаў. А ўвогуле, у Ракаўскай зоне патрэбны работнікі ў сельскую і жыллёва-камунальную гаспадарку, гандаль, установы адукацыі, медыцыны, дарожную службу, у лясніцтва, на пошту, а таксама ў прыватныя арганізацыі.

У той дзень толькі 8 грамадзян выказалі жаданне пайсці працаваць, а астатнія вырашылі: хто – пыніць гаспадарку і абрабляць вялікі надзел зямлі, хто – даглядаць састарэлых бацькоў. Былі і тыя, хто пагадзіўся заплаціць вызначаную дзяржавай суму і жыць па-ранейшаму.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars