Спартсменка, актывістка і проста прыгажуня

Спартсменка, актывістка і проста прыгажуня

Дар’я Віктараўна Марчук – выкладчык фізічнай культуры і здароўя Дорскай школы – прыехала на Валожыншчыну пасля заканчэння Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа. Яе першым месцам працы стала вясковая ўстанова адукацыі, і гэты факт поўнасцю адпавядае яе планам – у бліжэйшы час малады спецыяліст мяняць штосьці ў працоўным жыцці не збіраецца.

    “Доры – цудоўны населены пункт. Людзі тут шчырыя і спагадлівыя. А пра традыцыі, якімі славяцца школа і яе калектыў, нават гаварыць не даводзіцца. Упэўнена, што мне вельмі пашанцавала”, – так лічыць сама настаўніца.

Дар’я Віктараўна яшчэ ў раннім дзяцінстве праяўляла добрыя спартыўныя здольнасці. Школьніцай займалася валейболам, плаваннем, лічылася нядрэннай лыжніцай. Мае 2-і дарослы разрад па безе на сярэднія дыстанцыі. Яна сочыць за навінамі спорту, асабліва цікавіцца развіццём біятлона. Безумоўны кумір – цёзка Дар’я Домрачава. Дзяўчына заўсёды вельмі крытычна ацэньвае свае здольнасці. Яна не пазбаўлена амбіцый, аднак мары і планы мае досыць рэалістычныя. Што не стала прафесійнай атлеткай, не шкадуе, упэўнена: яе прызванне – заўважаць і развіваць здольнасці дзяцей. Ёй падабаецца займацца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі звычайнай фізкультурай, з задавальненнем рыхтуе самых здольных і да ўдзелу ў спаборніцтвах. Пакуль значныя дасягненні як трэнера наперадзе, аднак і сёння яе гадаванцы выглядаюць прыстойна на раённым узроўні. Сама ж Дар’я Віктараўна, хоць жыве і працуе ў сельскай мясцовасці, стараецца зрабіць кожны свой дзень цікавым. Акрамя асноўнай нагрузкі, вядзе спартыўныя секцыі, займаецца танцамі, вечарамі глядзіць тэлевізар, з асалодай чытае кнігі. У выхадныя з сябрамі любіць бываць у Мінску, дзе з вясёлай кампаніяй наведвае каток ці боўлінг. З задавальненнем прымае ўдзел у розных мерапрыемствах. Падчас мінулагодняй спартакіяды сярод педагогаў раёна ў адной з дысцыплін яна заняла другое месца.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars