Дастойна паказалі сябе

Дастойна-паказалі-сябе

Чацвёрты раз каманда гімназіі № 1 райцэнтра прыняла ўдзел у абласным міні-турніры юных матэматыкаў. Вучні 6-7 класаў Аляксандр Латышаў, Ілья Таўгень, Мікіта Князеў, Вераніка Бобрык, Софія Курбацкая і Ульяна Ціганіна прадставілі навучальную ўстанову на гэтым прэстыжным конкурсе. Падрыхтоўкай вучняў не адзін месяц займаліся вопытныя педагогі І. У. Уланчык і Н. А. Баркоўская.

Валожынцы дастойна паказалі сябе, праявілі кемлівасць і нестандартнасць мыслення, у выніку былі ўзнагароджаны дыпломам II ступені.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе даслалі 23 каманды з розных раёнаў Мінскай вобласці. Па выніках першага завочнага этапу валожынцы занялі 3-е месца і выйшлі ў другі этап, у які з 23-х было адабрана 12 прэтэндэнтаў. Ён адбыўся ў горадзе Фаніпаль Дзяржынскага раёна.

Кампетэнтнае журы ў складзе выкладчыкаў і студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі БДУ і настаўнікаў матэматыкі Мінскай вобласці высока ацаніла працу валожынскай каманды.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars