У ліку лепшых

У-ліку-лепшых

Механізатар вытворчага ўчастка “Манькаўшчына” КСУП “Пяршаі-2014” Юрый Мікалаевіч Такушэвіч працуе на трактары «Беларус 3022». У дні веснавых палявых работ мужчына з раніцы да вечара на полі. Магутнымі плугамі ён узорвае больш за 23 га ў дзень. Юрый Мікалаевіч працуе ў гаспадарцы не адзін дзясятак гадоў, заўсёды быў у ліку лепшых. Дасягаць станоўчых вынікаў яму дапамагаюць руплівасць, дбайнасць, дысцыплінаванасць і, вядома ж, накоплены вопыт.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars