Другі міжнародны пленэр

Другі-міжнародны-пленэр-2

    Другі год запар Беларусь вітае ўдзельнікаў Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі беларускай». Сёлетні пленэр прысвечаны слаўнаму 500-гадоваму юбілею кнігадрукавання і ролі хрысціянства ў гісторыі беларускай кнігі.

Арганізатарамі выступаюць Маладзечанская епархія БПЦ, ГА «Беларускі саюз мастакоў» і ДУ «Палац культуры» г. Маладзечна. Традыцыйна ініцыятарам мерапрыемства становіцца прыход Святой Еўфрасінні Полацкай у Івянцы.

З пашырэннем кола партнёраў праекта пашыраецца і геаграфія краін-удзельніц – да мастакоў з Беларусі, Украіны, Расіі сёлета далучаецца і Чэхія. Пад кіраўніцтвам творчых куратараў Глеба Отчыка (першага намесніка старшыні ГА «Беларускі саюз мастакоў») і Ігара Гардзіёнка (загадчыка кафедры малюнка, дацэнта БДАМ) больш за 10 мастакоў будуць шчыраваць на традыцыйнай пляцоўцы, якой стане маляўнічая зямля Налібоцкага краю. Духоўнікам пленэру па благаславенні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла будзе протаіерэй Віктар Перагудаў.

    Праца пленэру распачнецца ўрачыстым адкрыццём, што адбудзецца 3 мая 2017 г. у царкве Святой Еўфрасінні Полацкай у г. п. Івянец Валожынскага раёна ў 11 гадзін. Малебен перад пачаткам усялякай добрай справы ўзначаліць епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

    Прэзентацыя і выніковы вернісаж адбудуцца 11 мая 2017 г. у ДУ «Палац культуры» г. Маладзечна ў 17.00 (г. Маладзечна, пл. Цэнтральная, 4). Акрамя творчай справаздачы мастакоў і ўручэння ім дыплома ўдзельнікаў, імпрэзу аздобіць музычны канцэрт.

На выставе-продажы ўсе ахвотныя змогуць набыць упадабаны твор. Усе выручаныя сродкі пойдуць на рэалізацыю дабрачыннага праекта “Мастакі – дзецям Лета” (дзецям з асаблівасцямі развіцця).

    Аргкамітэт запрашае ўсіх аматараў прыгожага і проста неабыякавых людзей наведаць мерапрыемствы пленэру!

Уваход вольны!

Другі-міжнародны-пленэр-2

Другі-міжнародны-пленэр-1

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars