Да абавязкаў ставіцца сур’ёзна

Общество

Аляксандра Люцыянавіча САКАЛОЎСКАГА, прадстаўніка Івянецкага ўчастка ДРБУ № 167, мы засталі на дарозе, што вядзе з Івянца ў Сівіцу. Ужо другі месяц механізатар супрацоўнічае з гэтай гаспадаркай. Быў задзейнічаны на падвозцы кармоў, зараз дапамагае пры ўборцы з палёў камення.

Па словах начальніка філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” Уладзіміра Міхайлавіча Саевіча, механізатар стабільна ўваходзіць у пяцёрку лепшых работнікаў арганізацыі. За добрыя вынікі ў 2014 годзе менавіта яму даверылі сесці за руль новага “МТЗ-82”. Аляксандр Люцыянавіч у поўнай меры апраўдвае давер кіраўніцтва. Чыстыя дарогі ў зімовы перыяд – у многім яго заслуга. Вясна – перыяд ямачнага рамонту. Улетку шмат часу займае абкошванне абочын дарог. Восенню для працавітага чалавека таксама знаходзіцца работа, у тым ліку і ў падшэфнай гаспадарцы. Зазірнуўшы ў кабіну трактара, разумееш, наколькі сур’ёзна ставіцца ён да сваіх абавязкаў, і чаму яго цэніць кіраўніцтва. “Люблю парадак, чысціню, – тлумачыць механізатар, – калі ўсё вакол акуратна, тады і працаваць весялей”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий