Прыйшлі на дапамогу

Официально

    Працаўнікам вёскі ў час пасяўной кампаніі бывае няпроста справіцца з аб’ёмам работы, што патрабуе аператыўнага выканання. У гэтым выпадку часта ім на выручку прыходзяць арганізацыі горада.

Калектыў філіяла “Аўтамабільны парк № 14” ААТ “Мінаблаўтатранс” ніколі не застаецца ў баку ад праблем вяскоўцаў і заўсёды гатоў дапамагчы. У апошні час транспартнікі актыўна супрацоўнічалі з ААТ “Лоск”, КСУП “Сакаўшчына-агра”. Нядаўна цэлы атрад лепшых работнікаў быў накіраваны ў КУП “Сівіца”. Вадзіцелі МАЗаў Дзмітрый Яўгенавіч Пасека, Міхаіл Георгіевіч Дзедзюль, Павел Сямёнавіч Станкевіч узялі на сябе вываз арганікі. Эфектыўнасць работы ў многім залежыць ад пагрузчыка, на якім працуе іх калега Юрый Георгіевіч Русіновіч. Нагрузка на адказных людзей значная, неабходна штораніцы прыбыць на месца працы, вечарам – пераезд назад у Валожын. Тым не менш, транспартнікі разумеюць важнасць і адказнасць пастаўленай задачы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Прыйшлі-на-дапамогу

Дзмітрый Яўгенавіч ПАСЕКА і Міхаіл Георгіевіч ДЗЕДЗЮЛЬ.



Добавить комментарий