Што ні Рыгор, то ў рабоце віхор

Общество

У філіяле “Пугачы Плюс” ТАА “Тарасава” штат механізатараў і вадзіцеляў налічвае 36 чалавек. Сярод іх хапае людзей, чыя праца заслугоўвае слоў пахвалы і ўшанавання.

Механізатары Рыгор ШКУРКО і Рыгор САСНОЎСКІ і араць майстры, і ўгнаенні ўносяць па ўсіх правілах аграхіміі, і на жніве спраўляюцца, і кармавыя траншэі з кукурузай закладуць якасна. Гэтай вясной мужчыны таксама не падвялі. На асабістым рахунку кожнага амаль па 140 гектараў ворыва. Працавалі пазменна, работы вяліся кругласутачна.

Як расказаў кіраўнік гаспадаркі Сяргей Анатольевіч Шкут, абодва Рыгоры любую даручаную справу выконваюць найлепшым чынам. Гэта надзейныя людзі, добрыя прафесіяналы.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий