Прызнана лепшай

Официально

Па выніках работы за мінулы год настаўнік інфарматыкі гімназіі № 1 г. Валожына Таццяна Леанідаўна БАРАХОЎСКАЯ прызнана лепшай у сваім калектыве. Падставай для гэтага стала прызначэнне яе былога вучня, а зараз ліцэіста Белдзяржуніверсітэта А. Ражноўскага стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы настаўніцы, на рэспубліканскай алімпіядзе па інфарматыцы ў 2010 годзе Андрэй заняў 3-яе месца.  Выдатныя веды па гэтаму прадмету гімназісты паказваюць не ўпершыню.

Фота і тэкст Алены ЗАЛЕСКАЙ.



Добавить комментарий